Хлопец растлумачыў суддзі Міхаілу Макарэвічу, што рухаўся ў бок ЦУМа, але на мосце спыніўся аўтазак, выйшлі тры сілавікі і схапілі яго. Хлопец сцвярджае, што побач не было масавых мерапрыемстваў, ён быў адзін, а група людзей знаходзілася на адлегласці 300 метраў, паведамляюць праваабаронцы.

Міліцыянт на судзе казаў, што да іх паступіла інфармацыя, што каля 19:00 збіраюцца людзі каля плошчы Перамогі. Там сілавікі назіралі, як Ілля разам з астатнімі выкрыкваў лозунгі «Не вайне!» і «Не незаконнаму рэферэндуму!».

У пратаколе па арт. 24.23 КаАП (удзел у масавых мерапрыемствах) быў пазначаны няправільны час, але суддзя не звярнуў увагі, бо «цалкам давярае сведку». Вынік суда:

«Улічваючы ваш стан здароўя і тое, што вы аказваеце дапамогу маці і бабулі, суд прызначае вам арышт на 15 сутак. Усяго добрага вам, да пабачэння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0