Фота ілюстрацыйнае.
Паводле слоў чыноўніка, такое рашэнне прынята з улікам матэрыяльнага ўрону, нанесенага Расіяй (краінай-агрэсарам) і Беларуссю (яе саюзнікам), а галоўнае — з улікам «тысяч нявінных ахвяр, забітых захопнікамі».
«Увесь рухомы састаў, грузы і іншае не будуць вяртацца краінам-акупантам!», — заявіў Ткачоў.
Па некаторых звестках, ва Украіне могуць знаходзіцца тысячы беларускіх грузавых вагонаў.
Украінскі бок прыняў сваё рашэнне, паколькі да яго пачалі звяртацца па пытанні вяртання грузавых вагонаў з Беларусі і нават з Расіі.
0
0
0
0
0
0