«Мы правялі размовы з МЗСамі шэрагу краін і з офісам камісара па ўнутраных справах, быў сазвон з Еўракамісіяй учора у справе журналістаў. Няма плану адмяняць выдачу віз. Я спадзяюся, што ў выпадку з Чэхіяй гэта прыкрая памылка, — напісаў у сябе ў тэлеграме дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. — Ёсць іншая праблема, што дыпламаты ў Мінску знаходзяцца пад пастаянным ціскам, штат пастаянна скарачаецца, і няма магчымасці выдачы віз аператыўна. А цяпер ідзе вялізны паток заявак: людзі ўцякаюць ад вайны», — піша Вячорка.

Ціханоўская таксама накіравала ліст у Еўракамісію, каб трактавалі беларусаў, якія выязджаюць з Украіны, як ваенных уцекачоў, нароўні з украінцамі.

Чытайце таксама:

Крыніцы ў дыпкорпусе: ЕС рыхтуе рашэнне аб спыненні выдачы віз грамадзянам Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0