Пакаранне стала самым масавым у сучаснай гісторыі Саудаўскай Аравіі. Усе пакараныя былі прызнаныя вінаватымі ў забойствах і удзеле ў тэрарыстычных арганізацыях «Аль-Каіда» і ІДІЛ, а таксама ў дапамозе еменскім паўстанцам з руху хусітаў.

«Каралеўства працягне сваю строгую і непахісную палітыку ў дачыненні да тэрарызму і экстрэмісцкіх арганізацый, якія пагражаюць стабільнасці ўсяго свету», — гаворыцца ў заяве ўладаў Саудаўскай Аравіі з гэтай нагоды.

Раней, у 1980 годзе, улады пакаралі смерцю 63 баевікоў, якія захапілі закладнікаў у найбуйнейшай мячэці горада Мекі ў 1979 годзе.

Апошняе масавае пакаранне смерцю ў каралеўстве было здзейснена ў студзені 2016 года, калі былі абезгалоўленыя 47 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?