Паведамляецца, што ён загінуў, прыкрываючы адыход сваіх паплечнікаў.

Хлопец стаяў ля вытокаў беларускага дабраахвотніцкага руху ва Украіне.

Як даведалася Радыё Свабода, «Тур» ваяваў на баку Украіны з 2014 года, уваходзіў у Тактычную групу «Беларусь». Яго сапраўднае імя Аляксей Скобля, яму быў 31 год, родам з Мінску. Пасля нападу Расеі на Украіну беларус служыў у элітным украінскім атрадзе, выконваў складаныя і сакрэтныя заданні. 

Ён расказваў, што трапіць добраахвотнікам на Данбас было не цяжка. Прыходзіш у мабілізацыйны цэнтр, праходзіш навучанне, і цябе размяркоўваюць у батальён. З патрабаванняў было — быць паўнагадовым і здаровым.

Некалькі гадоў таму «Тур» удзельнічаў у баі пад Белакаменкай на Данбасе.

«Мы дакладна разумелі, што не выжывем». Беларускі добраахвотнік Дзяніс «Кіт» расказаў пра пекла пад Бучай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?