Падрабязнасцей з залы суда няма, але вядома, што Паўла затрымалі 6 снежня мінулага года ў межах адміністрацыйнай справы.

Пасля адбыцця 15 сутак на волю ён так і не выйшаў, а 21 снежня 37-гадавога мужчыну перазатрымалі ўжо па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Пасля гэтага Паўла Адамовіча перавялі ў СІЗА-1.

11 сакавіка суддзя Дзмітрый Астапенка прызнаў Адамовіча вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 і прысудзіў яму тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанаву адкрытага тыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0