«Сведчаннем таму [што Беларусь будуць уцягваць у вайну ва Украіне] з'яўляецца літаральна два дні таму назад ноччу пуск чарговы на тэрыторыю нашай Беларусі — удар па нашай тэрыторыі — ракетай «Точка-У», якую мы паспяхова з расіянамі перахапілі і знішчылі над Прыпяццю. Дзесьці там каля рэчкі валяецца. < … > Гэта не фэйк — тое, што я вам кажу. Проста мы пра гэта не казалі. Нам трэба было разабрацца, што там адбываецца».

Варта адзначыць, што Лукашэнка не сказаў, хто нібыта запусціў ракету па тэрыторыі Беларусі. Але расійскія СМІ адразу пачалі паведамляць, што гэта была ўкраінская ракета.

Лукашэнка чарговы раз заявіў, што беларускія вайскоўцы і зброя не ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0