Палітзняволеная беларуска Яна Пінчук выйшла замуж
Пра гэта адвакат дзяўчыны паведаміла BBC. Цяпер 24-гадовая грамадзянка Беларусі Яна Пінчук знаходзіцца ў СІЗА Санкт-Пецярбурга. 1 лістапада 2021 года яе затрымалі ў гэтым горадзе на запыт беларускіх уладаў. Дзяўчыну абвінавачваюць у «распальванні варожасці да супрацоўнікаў міліцыі» і «кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем».
Яна Пінчук.
Рэгістрацыя шлюбу ў СІЗА заняла некалькі хвілін.
«Пакуль супрацоўнік ЗАГСа рыхтаваў дакументы, у нас быў час паразмаўляць, пасля чаго ў нас спыталіся, ці згодныя мы стаць мужам і жонкай. Вядома, у нас не было ніякіх сумневаў. Яне паставілі пячатку ў пашпарт. Мой пашпарт быў на КПП, мне пячатку паставілі пазней. Мы абмяняліся пярсцёнкамі, пацалаваліся, я забраў пярсцёнак Яны і мяне павялі», — расказаў муж дзяўчыны Мікіта Сафронаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ