Згодна са 184-м артыкулам Падатковага кодэкса, стаўка падатку на прыбытак складае 18%. Цяпер у Віцебскай вобласці яна будзе складаць 20% — стаўку павышаюць на 2%. 

Эканамісты не выключаюць, што гэты трэнд будзе распаўсюджвацца і на іншыя вобласці. У гэтым рашэнні ёсць пэўная логіка, мяркуюць яны. 

«Паколькі ў будучыні прыбыткі істотна скароцяцца, то эфекту ад павышанага збору падаткаў будзе мала, а вось сабраць трохі дадатковых грошай за першы квартал 2022-га можна — нехта нейкі прыбытак за студзень-люты паспеў назапасіць», — кажа «Нашай Ніве» эканаміст BEROC Дзмітрый Крук. 

«У бізнэс-колах ёсць сумны жарт, што ў Беларусі дзяржава імгненна прыходзіць на выручку бізнэсу — як толькі выручка паступае на рахунак. Гэта да таго, што звычайна ў цяжкія часы ў краінах з разумнай уладай бізнэс спрабуюць падтрымаць, а не наадварот выцягнуць з яго апошняе», — рэзюмуе Крук. 

«Рэжым супермаксімальнага спрыяння». Што Беларусь можа атрымаць ад Расіі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?