Польшча

Польшча працягвае прымаць дакументы на нацыянальную візу D. Месцы для запісу прадастаўляюцца штотыдзень па серадах, але іх вельмі хутка браніруюць.

Германія

Пасольства адкрыла магчымасць падачы дакументаў на шэнгенскую альбо нацыянальную візу. Інфармацыю можна знайсці тут. Таксама візу можна атрымаць па гуманітарных прычынах (перад рэгістрацыяй на падачу звяжыцеся з пасольствам). Найбліжэйшая дата падачы дакументаў — 29 сакавіка, даведацца аб неабходных дакументах і запісацца можна тут.

Італія

Італія працягвае прымаць дакументы на атрыманне турыстычнай візы (катэгорыя С). Найбліжэйшыя даты запісу праз візавы цэнтр толькі ў маі: спасылка. Таксама візавы цэнтр можа прымаць дакументы па жывой чарзе, Умовы трэба ўдакладняць у працоўны час па тэлефоне: +375 740 7409999.

Латвія

Латвійскае консульства ў Віцебску выдае турыстычныя візы. На гэты момант няма месцаў, але часам дакументы прымаюць па жывой чарзе. Удакладняць умовы можна ў працоўны час па тэлефоне: +375 17 388 75 55.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0