Як паведамляе Мінфін, гэта замацавана ва ўказе № 93 «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі», які Лукашэнка падпісаў 14 сакавіка.

«Гэта дастаткова дзіўны крок. Незразумелае значэнне гэтага, бо на дзейнасць гаспадарчых суб’ектаў не паўплывае, асабліва калі казаць пра міжнародныя дамовы.

Калі ў дамовах прапісана, што абавязацельствы выконваюцца ў пэўнай валюце, то ўказ Лукашэнкі на гэтую дамову не ўплывае»,

— тлумачыць эканамістка, акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова.

Калі ж беларускі ўрад будзе намагацца пагасіць свае абавязацельствы ў рублях, то гэта проста будзе ўспрымацца як дэфолт, адзначае эканамістка. 

«Таму гэта ўсё больш паказальны крок. Маўляў, вы на нас санкцыі, а мы вам — вось так!

У выніку, нічога не будзе. Гэта не спрацуе, бо гэта проста словы. Адбудзецца тое ж самае, што і ў Расіі: там таксама пагражалі плаціць даўгі ў расійскіх рублях, але ж усё сплацілі ў валюце. Бо такія пасылы краіны Захаду не ўражваюць.

І ў Беларусі ці не будзе выплат па некаторых крэдытах, ці будуць шукаць валюту.

Увогуле плаціць па абавязацельствах у беларускіх рублях магчыма. Але для гэтага трэба правесці рэструктурызацыю, перавесці ў іншыя паперы. І гэта не робіцца ўказам Лукашэнкі. Для гэтага дамаўляюцца з інвестарамі, якія купілі аблігацыі, інакш гэта проста немагчыма», — адзначае Кацярына Барнукова.

Чытайце таксама:

«Я прэзідэнта чатыры гады не бачыў!» Вялікае інтэрв'ю з Шакуціным — пра яўрэяў, варварскую палітыку і вінаватых у развале прамысловасці

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру