«Сёння выйшлі рэшткі тых, хто змог. На жаль, доступ у горад закрыты. Намагаліся запусціць у Марыуполь малыя аўтобусы і машыны без анонсу — спыняюць расіяне на блакпастах. Але ёсць яшчэ пару ідэй. Не без ілюзій, але.
Што тычыцца драмтэатра. Ніякіх пацверджаных звестак няма. На жаль, тэндэнцыя «гучна заявіць» захоўваецца. Настрой стрымана-аптымістычны, але без пацверджання кідаць у грамадства такія навіны, як па мне, безадказна», — заявіў Андрушчанка.
Па словах чыноўніка, за тры дні з Марыупаля выйшлі каля 35 тысяч гараджан. А з падкантрольных кварталаў расіяне эвакуююць людзей у Расію без папярэджання.





