Кампаніі павінны запоўніць дасланую табліцу ўжо да 15.00 18 сакавіка і перадаць яе ў аддзел маніторынгу дзейнасці рэзідэнтаў. Ад іх патрабуюць пазначыць наступныя звесткі:
— колькасць работнікаў на 31 студзеня і 17 сакавіка;
— колькі штатных супрацоўнікаў працавалі дыстанцыйна з-за мяжы на 31 студзеня і 17 сакавіка;
— колькі было звольнена з 24 лютага па 17 сакавіка, у тым ліку колькі людзей перавялі ў замежныя офісы;
— колькі звальненняў чакаецца ў сакавіку-красавіку, у тым ліку з пераводам за мяжу;
— заказчыкі з якіх краін адмовіліся ад супрацоўніцтва;
— аб'ём недаатрыманай выручкі ад скасаваных і прыпыненых кантрактаў з 24 лютага, колькі яшчэ кантрактаў пад пагрозай зрыву;
— колькі грошай недапаступіла з-за праблем з банкаўскімі плацяжамі;
— якая запазычанасць па зарплаце, ці ёсць рызыка нявыплаты ў сакавіку-красавіку.
Нагадаем, раней паведамлялася, што рэзідэнты ПВТ атрымалі лісты ад адміністрацыі парка, у якіх паведамлялася пра тое, што рыхтуецца праект па змене ўмоў працы для ІТ-кампаній.
Сярод прапаноў: адтэрміноўка ад прызыву, мараторый на ўсе праверкі і крымінальныя справы ў IT па эканамічных артыкулах, зніжэнне падаходнага падатку да 9%, дапамога дзяржавы кампаніям па знешнегандлёвых плацяжах, дазвол выкарыстання крыптавалюты.





