Жанчына не давала камунальнікам спілаваць дрэва ў двары. Яе забраў АМАП
У Мінску АМАП затрымаў жанчыну, якая намагалася не даць камунальнікам спілаваць дрэва, паведамляюць праваабаронцы.
Сёння па адрасе Гарадскі вал, 1 у Мінску затрымалі жанчыну, якая намагалася абараніць дрэва ў сваім двары. Рабочыя спрабавалі яго спілаваць, а жанчына ім перашкаджала. У выніку на яе выклікалі АМАП.
Дзе цяпер знаходзіцца затрыманая, пакуль невядома.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ