«Мы будзем займацца дэрусіфікацыяй польскай і еўрапейскай эканомікі, бо сёння Польшча таксама знаходзіцца ў авангардзе краін, якія выступаюць за адмову ад залежнасці ад расійскага газу, нафты і вугалю», — сказаў ён на сённяшняй прэс-канферэнцыі.

Польшча будзе выступаць за спыненне эканамічнага супрацоўніцтва з Расіяй. Пакет мер прадугледжвае антыінфляцыйныя крокі, захаванне працоўных месцаў, падтрымку кампаній, якія пакуль яшчэ працуюць з Расіяй. Урад забяспечыць падтрымку аграрыям у частцы закупкі ўгнаенняў. Фермеры атрымаюць даплату ў 500 злотых на гектар ворнай зямлі і 250 злотых на гектар лугоў і пашы. Падобнае рашэнне павінна атрымаць адабрэнне Еўракамісіі.

Маравецкі таксама ўскладае надзеі на газаправод і тэрмінал ЗПГ у Свінаусці, якія дазваляюць адмовіцца ад расійскіх энергарэсурсаў. Магутнасці тэрмінала будуць павялічаныя, з'явіцца новы тэрмінал у Гданьску.

Прэм'ер прызнаў, што адмова ад расійскіх энергарэсурсаў будзе мець сваю цану, але ён упэўнены, што краіна гатовая яе заплаціць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0