Заходнія санкцыі адчыняюць новыя магчымасці для беларускіх сельгасвытворцаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Глыбокім на нарадзе па пытаннях развіцця аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебскай вобласці, перадае БЕЛТА.

«Момант такі: з аднаго боку, найцяжэйшая сітуацыя. Душыць нас будуць разам з Расіяй пастаянна. Вы ж бачыце, што яны нас уключаюць у спісы, каб Расія праз Беларусь не абышла санкцыі, гэта значыць, за кампанію. Але мы ж разумеем, што ім трэба загубіць нас, давесці да ўзроўню Украіны і назаўжды разабрацца з гэтым, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але з іншага боку, для вас, аграрыяў, і для тых, хто вырабляе сельгастэхніку, — шчасце».

Паводле Лукашэнкі, заходнія санкцыі — гэта магчымасць умацавацца на рынках, асабліва расійскім.

«Гэта магчымасці, гэта шанец. Калі мы гэтым шанцам не скарыстаемся, ніколі наша сельская гаспадарка не ўстане з каленяў, — нечакана Лукашэнка канстатаваў, што наша сельская гаспадарка на каленях. — Таму сёння трэба праз любыя цяжкасці, складанасці, сціснуўшы зубы вытрымаць гэты і, магчыма, наступны год. І мы перастроімся, і будзем працаваць нармальна. Але вы павінны для таго, каб падняцца з каленяў, атрымаць прадукцыю і прадаць».

Лукашэнка зноў пераклаў адказнасць за свае рашэнні і палітыку, якія прывялі да крызісу, на іншых ‒ «ад членаў урада да даяркі». 

«Няўжо вы не адчуваеце, якая сітуацыя?! Мы хочам быць незалежнымі, а паварушыцца на гэтую незалежнасць ніхто не хоча. Ад членаў урада да даяркі, — сказаў ён. — Таму калі вы абралі гэтую незалежнасць, давайце ўкалваць. Што тут вы мне гэтыя лічбы круціце-круціце. Трэба малако і мяса! У вас ёсць вытворчыя магутнасці, перапрацоўчыя. Загрузіце іх, і я да вас прэтэнзій мець не буду. Тады ў вас будуць грошы».

«Што вы целяпаецеся і глядзіце адзін на аднаго?! Пачынайце з кадраў! Навядзіце парадак», — запатрабаваў ён.

Лукашэнка: Беларусь цяпер будзе аддаваць даўгі ў рублях. Эканаміст: Не будзе!

Узвінчаны Лукашэнка ў інтэрв’ю японскаму ТБ: Расія ў гэтай вайне не прайграе!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0