У Львове выставілі 109 дзіцячых калясак — столькі дзяцей загінулі ва Украіне ФОТА
На Плошчы Рынак у Львове паставілі 109 пустых дзіцячых калясак — столькі дзяцей загінулі ва Украіне пасля пачатку вайны.
«Гэта сімвалы жыццяў тых анёльчыкаў, якія цяпер, замест рашучых дзеянняў свету, абараняюць неба над Украінай. Гэта тая страшная цана вайны, якую плаціць сёння Украіна. І мы заклікаем усіх дарослых усяго свету адзіным шчытом зберагчы ўкраінскіх дзяцей і падараваць ім будучыню», — напісаў мэр Львова Андрэй Садавы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ