«Паколькі шлях да еўраатлантычнай інтэграцыі прапісаны ў Канстытуцыі Украіны, мы маем вельмі высокі ўзровень легітымацыі гэтага кірунку. Таму мы будзем глядзець, да якога шляху будуць ісці перамоўцы, і тады ўжо адшукваць тую мадэль, якая альбо не будзе супярэчыць Канстытуцыі, альбо будзем змяняць Канстытуцыю ў гэтай частцы», — сказаў кіраўнік Рады.
Ён падкрэсліў, што для Украіны важна тое, каб «па выніках гэтых дамоўленасцяў перш за ўсё мы аднавілі бяспеку і атрымалі гарантыі бяспекі функцыянавання нашай дзяржавы».





