Еўрапейскія лідары і Урсула фон дэр Ляен абмяркоўваюць санкцыі супраць Расіі. 28 лютага 2022 года. Фота PIGNATELLI/ROPI/ZUMA PRESS.

Еўрапейскія лідары і Урсула фон дэр Ляен абмяркоўваюць санкцыі супраць Расіі. 28 лютага 2022 года. Фота PIGNATELLI/ROPI/ZUMA PRESS.

Bloomberg даведаўся аб плане ЕС перадаць актывы расійскіх бізнесменаў Украіне. Тры крыніцы паведамілі агенцтву, што ЕС вывучае план перадачы Кіеву маёмасці расійскіх прадпрымальнікаў, каб ён мог аднавіць Украіну.

Ініцыятыва знаходзіцца «на вельмі ранняй стадыі» распрацоўкі, рашэнне з гэтай нагоды пакуль не прынятае, паведамляе агенцтва.

У адказ на просьбу пракаментаваць гэтыя звесткі прэс-сакратар кіраўніка Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен Эрык Мамер заявіў, што пакуль актывы «толькі замарожаныя», а сама фон дэр Ляен не прасіла вывучыць гэтае пытанне.

ЕС увёў санкцыі супраць дзясяткаў расійскіх прадпрымальнікаў і топ-менеджараў кампаній, у тым ліку кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына, заснавальніка USM Holdings Алішэра Усманава, акцыянера НОВАТЭКа Генадзя Цімчанкі і кіраўніка «Северсталі» Аляксея Мардашова. Ім забаранілі ўязджаць на тэрыторыю Еўрасаюза, а іх актывы, у тым ліку долі ў кампаніях, рахункі і нерухомасць, замарозілі.

У якасці адной з прычын увядзення санкцый Брусэль называў удзел некаторых з гэтых прадпрымальнікаў у сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 9 сакавіка. На ёй абмяркоўвалася далейшае ўзмацненне заходніх санкцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0