Армянскія салдаты ідуць па дарозе каля мяжы паміж Нагорным Карабахам і Арменіяй, лістапад 2020 года. Фота: AP

Мінабароны Расіі заявіла, што ўзброеныя сілы Азербайджана зайшлі ў зону адказнасці расійскіх міратворцаў на тэрыторыі Нагорнага Карабаха. Азербайджанскі бок пакуль не дае каментарыяў. Спраўдзіць гэтую інфармацыю пакуль немагчыма.

Перад гэтым 26 сакавіка Рада бяспекі непрызнанага Нагорнага Карабаха папрасіла Уладзіміра Пуціна павялічыць колькасць міратворцаў і ваеннай тэхнікі з нагоды абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне.

Напярэдадні, 25 сакавіка, Пуцін абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам сітуацыю ў Нагорным Карабаху, якая склалася ў зоне адказнасці расійскіх міратворцаў у выніку прасоўвання УС Азербайджана. Пашынян назваў сітуацыю напружанай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0