Па словах Столтэнберга, альянс пакуль не ўпэўненны, што Расія вяла сумленныя перамовы ў Стамбуле, паколькі ваенныя задачы Масквы з пачатку ўварвання ва Украіну не змяніліся.

Пасля заканчэння расійска-ўкраінскіх перамоваў у Стамбуле прадстаўнік міністэрства абароны РФ заявіў пра кардынальнае зніжэнне інтэнсіўнасці баявых дзеянняў на кіеўскім і чарнігаўскім кірунках.

«Паводле звестак нашай разведкі, расійскія падраздзяленні не адводзяцца, яны перамяшчаюцца на новыя пазіцыі. Расія спрабуе перагрупаваць іх, узмацніць і пераўзброіць для наступу ў Данбасе», — сказаў Столтэнбэрг, выступаючы перад журналістамі ў Бруселі.

«У той жа час Расія працягвае аказваць ціск на Кіеў і іншыя гарады. Так што мы чакаем новых наступальных аперацый, якія прынясуць яшчэ больш пакут [украінскаму народу]».

«Мы не бачым сапраўдных пераменаў у расійскіх задачах… Яны працягваюць дамагацца ажыццяўлення сваіх мэтаў ваенным спосабам», — падкрэсліў генеральны сакратар НАТА.

Ён дадаў, што саюзнікі па НАТА працягнуць пастаўляць зброю Украіне настолькі доўга, наколькі спатрэбіцца.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3