Дзяніс Пракапенка.

Дзяніс Пракапенка.

Расіянам крытычна важна ўзяць горад, каб Пуцін змог адрапартавацца хоць пра нейкую ўмоўную «перамогу» ў гэтай правальнай для іх вайне. Што ж уяўляе сабой кіраўнік абароны Марыупаля, які ўжо месяц трымаецца ў поўным атачэнні? 

Вось асноўныя цытаты з інтэрв’ю Пракапенкі:

«Як паказала практыка васьмі гадоў [вайны], з Расеяй дамовіцца нельга. А больш за тое — ёй нельга верыць».

«Мы спрабавалі неаднаразова арганізаваць гуманітарную дапамогу ў горад, каб накарміць і неяк забяспечыць патрэбы мірнага насельніцтва. Але праціўнік гэтага зрабіць не дазволіў. Гэта парушэнне міжнароднага права і Жэнеўскай канвенцыі. Гэта ваеннае злачынства…»

«Улічваючы, што ацалелых будынкаў практычна не засталося, даводзіцца весці баявыя дзеянні практычна на руінах».

«Чым даўжэй мы будзем тут трымацца, чым больш мы будзем тут стаяць, тым будзе прасцей дыхаць і нашай сталіцы, і ўсёй Украіне ў цэлым. А потым: калі надыдзе час — мы пойдзем у контратаку і знішчым усіх вакол, хто тут стаіць — у Марыупалі».

Клас
22
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1