Так, сёння ноччу ў Мазыры аўтамабіль расійскіх вайскоўцаў апынуўся на адхоне вуліцы Рыжкова.

А на трасе Гомель — Мазыр каля Баршчоўкі сёння сутыкнуліся мікрааўтобус і расійскі вайсковы фургон УАЗ. 

1 красавіка на трасе каля Рэчыцы былі зафіксаваныя разбіты легкавік і грузавік. Канал motolkohelp паведамляе, што кіроўца грузавіка загінуў.

Гомельскае абласное ўпраўленне МНС апублікавала інфармацыю аб ратавальнай аперацыі на месцы ДТЗ, якое адбылося ў Рэчыцкім раёне на трасе М-10 паблізу вёскі Іванаўка. Сутыкнуліся «Фальксваген Б4», 1994 г. в. і грузавік «Мерседэс».

Аднак, наяўны відэазапіс з месца ДТЗ, зроблены 1 красавіка ў 07:03, паказвае, што кабіна грузавіка была цалкам разбітая, а перад грузавіком стаіць расійская ваенная тэхніка: 2 БТРы і КамАЗ са знакамі «V».

ДТЗ на той жа рэчыцкай трасе (М10) 1 красавіка. Сутыкненне бронетэхнікі расійскіх ваенных з грузавіком, які перавозіў прадукты.

Мяркуецца, што кіроўца грузавіка не заўважыў калону расійскай бронетэхнікі, якая перасоўвалася ноччу.

Таксама 1 красавіка вайсковая калона знесла астровак бяспекі на перакрыжаванні вуліц Ільіча і Жамчужнай.

Усяго вядома пра як мінімум шэсць здарэнняў з удзелам расійскай вайсковай тэхнікі, што цяпер адступае з-пад Кіева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
24