Акцыя ў падтрымку Украіны ў цэнтры Вільні. 24 лютага 2022 года. E. Фота: Blaževič/LRT

Акцыя ў падтрымку Украіны ў цэнтры Вільні. 24 лютага 2022 года. E. Фота: Blaževič/LRT

Па словах Сабатаускайце, у ліку тых, хто звяртаўся, былі грамадзяне Украіны, Расіі і Беларусі.

«Як толькі пачалося ўварванне Расіі ва Украіну, сталі паступаць скаргі на неаказанне паслуг і адмову ў продажы тавараў рускамоўным, незалежна ад іх нацыянальнасці — у іх ліку былі ўкраінцы, беларусы і рускія», — сказала Сабатаўскайце.

Па яе словах, паступілі скаргі ў сувязі з булінгам у школах.

«Да нас паступілі сігналы ў сувязі з цкаваннем рускамоўных школьнікаў і абвінавачваннямі на іх адрас з-за вайны. Служба распачала адпаведныя крокі і заклікала Міністэрства навукі, адукацыі і спорту звярнуцца ва ўсё ўстановы. Мы таксама рыхтуем рэкамендацыі, як гаварыць з дзецьмі пра вайну, як казаць пра людзей розных нацыянальнасцяў, паколькі мы — грамадства, у якім гавораць на розных мовах, таму важна гарантаваць павагу да ўсіх людзей», — сказала кантралёрка.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1