Асноўная маса выяўленых марадзёраў паходзіць з горада Рубцоўск Алтайскага края, але таксама ёсць з Гарняка (Алтайскі край), Чыты (Забайкальскі край), Жалезнагорска (Краснаярскі край), Омска, Ульянаўска, Новасібірска, Масквы, Ангарска (Іркуцкая вобласць), Усурыйска (Прыморскі край) і Бірабіджана (Яўрэйская аўтаномная вобласць).

Толькі за адзін дзень, 2 красавіка, расійскія салдаты здалі на адпраўку ў Мазырскі СДЭК больш за 2 тоны рэчаў, сярод якіх значная частка — крадзеныя. «Беларускі Гаюн» публікуе найперш звесткі рэкардсменаў, якія адправілі ад 50 да 450 кг.

Найбольш адзначыўся Яўген Каваленка, які даслаў у Рубцоўск 450 кг розных рэчаў, сярод якіх інструменты, музычныя калонкі, стол, палатка і іншае.

Падрабязней пра расійскіх «герояў вайны» можна даведацца тут.

Клас
16
Панылы сорам
17
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
92