Сілуэты сабора Васілія Блажэннага і вежаў Крамля на захадзе сонца. 12 жніўня 2021 года. Фота: Яўген Наважэнін / REUTERS
Белы дом заявіў, што ЗША сумарна заблакавалі больш за 2/3 расійскага банкаўскага сектара і што расійская эканоміка ў выніку заходніх санкцый перастане ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых у свеце.
ЗША рэзка ўзмацняюць «фінансавы шок для Расіі», адразаючы найбуйнейшыя банкі гэтай краіны, сказаў амерыканскі чыноўнік. Расіяне могуць вярнуцца да ўзроўню жыцця ў савецкім стылі 1980-х гадоў, падкрэсліў ён.
ЗША ўпершыню ўводзяць санкцыі супраць членаў сям'і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. У санкцыйныя спісы ўключаныя яго меркаваныя дочкі — Кацярына Ціханава і Марыя Варанцова.





