Што адбылося?

Па даных телеграм-канала «Пул першага», у барацьбе за шайбу сёмы нумар каманды суперніка трапіў клюшкай па твары Аляксандру Лукашэнку. Праўда, на відэа гэтага моманту не відаць. Бачна, як Лукашэнка ў нейкі момант згінаецца і трымаецца за падбароддзе. Да яго пад'язджаюць партнёры па камандзе, вядуць да трыбунаў. Там ужо лекар апрацоўвае твар Лукашэнкі.

Хто гуляе пад нумарам 7?

Паводле спісу гульцоў каманды Мінскай вобласці, хакеіст пад нумарам 7 ‒ гэта абаронца Арцём Пучкоўскі. Вядома пра яго мала. Спартсмену 33 гады, ён з Мінска. Выхаванец мінскага «Юнацтва». Гуляў за «Юніёр» (Менск), «Віцебск-2» і бабруйскі «Шыннік», які быў яго апошняй прафесійнай камандай у 2010 годзе.

Арцём Пучкоўскі (злева) у 2017 годзе. Фота: Facebook Арцёма Пучкоўскага

Арцём Пучкоўскі (злева) у 2017 годзе. Фота: Facebook Арцёма Пучкоўскага

Цяпер, мяркуючы па ўсім, Арцём Пучкоўскі ‒ менеджар па працы з ключавымі кліентамі Top Toys, кампаніі, якая з'яўляецца імпарцёрам і дыстрыб'ютарам дзіцячых цацак.

Па даных сайта sportclub.by, у гэтым сезоне за каманду Мінскай вобласці ён правёў чатыры гульні.

Што было далей?

Тэлеграм-канал «Пул першага» піша, што на настрой Аляксандра Лукашэнкі сітуацыя з клюшкай не паўплывала, і з «нумарам 7 усё ў парадку».

У каментарыі выданню mlyn.by Арцём Пучкоўскі пракаментаваў гэты момант:

‒ Гэта быў гульнявы момант, у запале барацьбы трапіў клюшкай па твары прэзідэнту. Мяне выдалілі за небяспечную гульню. Папрасіў прабачэння ў Аляксандра Рыгоравіча адразу ж пасля матчу.

Клас
16
Панылы сорам
7
Ха-ха
84
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3