Stand Up For Ukraine, Варшава, 9 красавіка. Фота: AP

Stand Up For Ukraine, Варшава, 9 красавіка. Фота: AP

Глабальнае мерапрыемства па зборы сродкаў Stand Up For Ukraine было арганізавана сумесна прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен і прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо.

Арганізатары мерапрыемства заклікалі ўрады, прыватныя кампаніі і грамадзян зрабіць ахвяраванні для ўкраінцаў, якія пацярпелі ад вайны.

Асноўнае мерапрыемства кампаніі 9 красавіка ўзначалілі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, да іх анлайн далучыліся прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У знак прызнання важнай ролі Польшчы ў падтрымцы бежанцаў, якія ратуюцца ад ўварвання ва Украіну, Stand Up For Ukraine прайшло ў Варшаве.

Клас
37
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0