«Забарона расійскага імпарту будзе блакаваць штогадовыя валютныя паступленні мінімум на 6 млрд даляраў. Гэта значыць, гэтыя сродкі не атрымае бюджэт ворага, ён не зможа іх накіраваць на фінансаванне вайны. Мы замацавалі гэта сёння юрыдычна, рашэннем Кабінета міністраў», ‒ сказала яна.

Таксама сёння ўрадам прынята рашэнне аб прымусовым адчужэнні маёмасці двух расійскіх банкаў на тэрыторыі Украіны.

«Мы прынялі рашэнне аб канфіскацыі карпаратыўных правоў фінансавых устаноў, якія поўнасцю або часткова належаць рэзідэнтам Расіі, гаворка ідзе аб «Ашчадбанку Расіі», аб «Акцыянерным прамысловым інвестыцыйным банку». Украіна спаганяе частку фінансавых актываў у выглядзе правоў, сродкаў, якія ёсць на рахунках, аблігацый, дэпазітных сертыфікатаў», ‒ распавяла Свірыдзенка.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0