Відаць, што ў мясцовы гандлёвы аб'ект заходзіць мужчына з сабакам на павадку. Наведвальнік выхоплівае пісталет (пазней аказалася, што цацачны) і патрабуе ў прадавачкі гарэлкі і піва.

Жанчына спакойна выдала рабаўніку тое, што ён хацеў, а пасля выклікала міліцыю. Здзівіла рэакцыя на тое, што адбываецца як самой жанчыны, так і наведвальніцы крамы. Пенсіянерка спакойна назірала за гэтытым, быццам за самай звычайнай бытавой сітуацыяй.

Зрэшты, нягледзячы на тое, што ў руках мужчыны быў цацачны пісталет, з пункту гледжання права яго ўчынак кваліфікуецца як злачынства. За рабаванне яму можа пагражаць рэальны турэмны тэрмін.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0