У справаздачы адзначаецца, што звязаныя з урадам суб'екты з Расіі і Беларусі займаюцца кібершпіянажам і таемнымі аперацыямі ўплыву ў інтэрнэце. Гэтая дзейнасць ўключала цікавасць да ўкраінскай тэлекамунікацыйнай галіны, глабальнага і ўкраінскага абароннага і энергетычнага сектараў, тэхнічных платформах, а таксама журналістаў і актывістаў ва Украіне, Расіі і за мяжой.

«Гэтыя аперацыі, падобна, актывізаваліся незадоўга да ўварвання рускіх», — паведамляюць аўтары дакладу.

Яны прыводзяць прыклад таго, як сетка ўплыву (coordinated inauthentic behavior — CIB) пад кантролем беларускага КДБ нечакана пачала публікаваць на польскай і англійскай мовах паведамленні аб капітуляцыі ўкраінскіх войскаў без бою і ўцёках нацыянальных лідараў з краіны 24 лютага, у дзень, калі Расія пачала вайну супраць Украіны.

Раней суб'ект пагрозы ў асноўным спецыялізаваўся на абвінавачванні Польшчы ў жорсткім абыходжанні з мігрантамі з Блізкага Усходу. Пра яго актыўнасць Meta паведамляла ў сваёй справаздачы ў канцы лістапада 2021 года.

Тая ж сетка, падкантрольная спецслужбам Беларусі, паспрабавала прасоўваць акцыю пратэсту ў Варшаве супраць польскага ўрада 14 сакавіка. Meta адключыла рахунак і мерапрыемства ў той жа дзень.

Клас
26
Панылы сорам
4
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
12