Фота: АР
Яна апісвае некаторыя страшныя выпадкі:
«У пасёлку Макараў Кіеўскай вобласці 80-гадоваму мужчыну адрэзалі рукі на вачах у дачкі. Ад атрыманых ран ён памёр.
У Ірпені дваццацігадовую цяжарную жанчыну згвалтавалі два [рускія]. Яна страціла дзіця.
На Херсоншчыне 60-гадовага мужчыну білі ў прысутнасці дачкі — прыкладамі, палкамі.
Падчас акупацыі сёлаў Ягаднае і Лукашоўка на Чарнігаўшчыне расійскія захопнікі зрабілі свой штаб ва Узнясенскай царкве. У ёй знайшлі целы людзей, верагодна, мясцовых жыхароў, якія былі расстраляныя расійскімі вайскоўцамі».
«Тэрор, жорсткае абыходжанне і забойствы мірных жыхароў на акупаваных тэрыторыях — гэта ваеннае злачынства, вызначанае Статутам Міжнароднага ваеннага трыбунала і рымскім статутам Міжнароднага крымінальнага суда, і парушэнне нормаў Жэнеўскай канвенцыі аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны», — звяртае ўвагу Дзянісава.





