Ігар Кізім

Паводле слоў пасла, сутнасць удзелу беларускага боку ў такіх перамовах не змаглі яму растлумачыць нават у МЗС Беларусі:

«Агучаная першакрыніцай ініцыятыва выглядае настолькі незразумелай, што мне яе не змаглі толкам растлумачыць і ў МЗС Беларусі, дзе ўчора ў мяне была сустрэча. Гаворка ж ідзе пра ўкраінска-расійскія перамовы?»

Прадстаўнік Украіны не разумее, у якой якасці рэжым Лукашэнкі хацеў бы ўдзельнічаць — у якасці ахвяры, агрэсара, міратворца або пасярэдніка. Пры гэтым ён не бачыць карысці ад такога ўдзелу, бо беларускія ўлады падтрымалі агрэсію і далі сваю тэрыторыю для ўварвання Расіі ва Украіну і нанясення ракетна-бомбавых удараў расійскай авіяцыяй па ўкраінскіх гарадах.

Ігар Кізім адзначае, што Лукашэнка падтрымлівае непрымальныя для Украіны патрабаванні Крамля і сэнсу ў яго ўдзеле ў перамовах няма. Усё, што Расія хоча сказаць, яна скажа і без Лукашэнкі.

Кізім параіў прымяніць уплыў Лукашэнкі на Пуціна, калі ён ёсць, для спынення вайны, марадзёрства і вываду акупацыйных войскаў з тэрыторыі Украіны, а не для выстаўлення Украіне ультыматумаў аб капітуляцыі.

«Капітуляцыі не будзе. Украінскі народ і нашы ўзброеныя сілы даюць гэта зразумець ўжо 46 дзён і расіянам, якіх зусім не кветкамі (як яны спадзяваліся) сустракаюць у ўкраінскіх, у тым ліку «рускамоўных» гарадах, і тым, хто працягвае паўтараць мантру пра «тры братэрскія славянскія народы». Не час. Расплюшчыце вочы, нарэшце», — звярнуўся ўкраінскі амбасадар да прадстаўнікоў рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру