Большасьць затрыманых улады пераследуюць у адміністрацыйным парадку, але супраць некаторых заводзяць і крымінальныя справы.

«Беларусаў кідаюць за краты за запуск балонікаў, адзенне і сімволіку ў блакітна-жоўтых колерах, за кветкі каля ўкраінскай амбасады і за гукавы сігнал падчас мітынгу», — зазначаюць праваабаронцы.

Самыя масавыя антываенныя акцыі па ўсёй краіне прайшлі 27 і 28 лютага. За два дні ў Беларусі было затрымана больш за 1,1 тысячы чалавек, пры гэтым за кратамі з іх апынуліся як мінімум 630.

Акцыі адбываліся як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Вядома пра пратэсты ў 27 гарадах, сярод іх і зусім невялікія: Дрыбін, Докшыцы, Шуміліна, Ушачы, Талачын.

Згадаем толькі некалькі абсурдных выпадкаў са справаздачы, за якія людзі былі пакараныя.

Адна з жыхарак Гомеля апынулася за кратамі за тое, што «фатаграфавалася на лаўцы, выконваючы жоўта-сінюю гаму». 

Аднаго з затрыманых у Наваполацку абвінавацілі ў «пашкоджанні дзяржаўнай маёмасці» за слова «х*й» на выбарчым бюлетэні.

У Полацку 27 лютага на выбарчым участку затрымалі 54-гадовага Сяргея Хлебадара. Прычына — блакітна-жоўты шалік. На думку міліцыянтаў, мужчына такім чынам паўдзельнічаў у «несанкцыянаваным пікетаванні». Сяргея арыштавалі на 15 сутак.

У вёсцы Дрыбінскага раёна актывіста руху «За свабоду» Андрэя Юркова арыштавалі за заклік да малітвы за ўкраінцаў. Ён зрабіў відэазапіс з заклікам і выклаў яго на сваёй старонцы ў «Аднакласніках». Падчас суда мужчына віну не прызнаў. Вынік — 7 сутак арышту.

Цалкам справаздача «Вясны» даступная ТУТ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру