Замест прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска ў якасці прадстаўніка Беларусі быў запрошаны кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
«Мы спынім нашу барацьбу толькі тады, калі апошні з вінаватых паўстане перад судом народаў», — фраза з клятвы, зачытанай Паўлам Латушкам на беларускай мове у памяць пра загінулых вязняў канцлагера.
Разам з прадстаўніком дэмакратычных сілаў Беларусі клятву зачыталі таксама прадстаўнікі Украіны і грамадзянскай супольнасці Расіі.
Акрамя таго, Павел Латушка ўсклаў вянок з бел-чырвона-белай стужкай да манумента. Вянок менавіта з такой беларускай сімволікай быў, як паведамляецца, ініцыятыўна замоўлены арганізатарамі мерапрыемства.
Таксама чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг быў заменены на бел-чырвона-белы нацыянальны.





