Ужо 42 краіны звярнуліся ў Міжнародны крымінальны суд з-за патэнцыйных ваенных злачынстваў. Украіна таксама самастойна — і ў асобе дзяржаўных органаў, і ў асобе валанцёраў — збірае доказы для Міжнароднага крымінальнага суда.

«Тыпаў такіх злачынстваў было шмат, і гаворка ідзе не толькі пра генацыд, але і пра згвалтаванні, пра забойствы мірных грамадзян, не звязаныя з генацыдам, пра выкраданне маёмасці. Усё гэта з'яўляецца ваенным злачынствам, на якія распаўсюджваецца юрысдыкцыя Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе», — сцвярджае міністр юстыцыі Украіны Дзяніс Малюська.

Расследаванне ваенных злачынстваў уваходзіць у кампетэнцыю Міжнароднага крымінальнага суда, на які Украіна цяпер ускладае вялікія надзеі. Суд, праўда, расследуе толькі тыя справы, па якіх можна пераследваць канкрэтных людзей і ўстанавіць іх асабістую крымінальную адказнасць. Акрамя таго, суд не выносіць завочных прысудаў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0