Нехамер дадаў, што візіт не быў сяброўскім, аднак ён адчуваў патрэбу сустрэцца з Пуціным, каб перадаць важнае паведамленне аб тым, што вайна ва Украіне павінна скончыцца, бо «абодва бакі ў ёй толькі прайграюць».

Сустрэча працягвалася каля гадзіны з паловай. Яна прайшла без журналістаў, прэс-канферэнцыі па выніках не было. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ніякіх афіцыйных заяваў для прэсы з расійскага боку не чакаецца.

Каментуючы такі фармат сустрэчы, гісторык і палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман адзначыў у сваім тэлеграм-канале: 

«Калі прэзідэнта Пуціна асабліва турбуе ўласнае здароўе, то канцлер Нехамер надае пільную ўвагу палітычнай гігіене. Аўстрыйская прэса падкрэслівае, што перад сустрэчай Пуціна і Нехамера не павінна быць пратакольнай здымкі (пацісканне рукі Пуціну — PR-катастрофа для любога еўрапейскага палітыка), а аўстрыйскі бок таксама адмовіўся ад сумеснай прэс-канферэнцыі, каб не даць Пуціну магчымасць агучыць расійскія наратывы.

Характэрна ў сувязі з гэтым, што Масква пагадзілася на такі вельмі зневажальны фармат сустрэчы, пры якім госць выразна паказвае гаспадару, што адчувае да яго гідлівасць».

Два дні таму Нехамер быў ва Украіне і сустракаўся з Уладзімірам Зяленскім.

Клас
45
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1