«Гомель» дамогся самага эфектнага «камбэку» гэтага сезона. Фота: vk.com/fc_gomel

«Гомель» дамогся самага эфектнага «камбэку» гэтага сезона. Фота: vk.com/fc_gomel

Ужо на 18-й хвіліне «бела-зялёныя» мелі два мячы адставання. Прычым адну з прабоін у абароне супернікаў пакінуў Гомза — былы футбаліст «Гомеля». Аднак дубль Макася дазволіў гасцям аднавіць раўнавагу. Пераможны ж мяч правёў Афі, чым спрычыніўся да самага эфектнага «камбэку» гэтага сезона: з 66-й хвіліны падначаленыя Нявінскага гулялі ў меншасці з-за выдалення Мірошнікава.

Адзначым, што ў другім матчы дня сумныя нулі на табло так і не змяніліся ў двубоі «Арсенала» ды «Віцебска». Гэта справакавала хвалю чутак пра хуткае звальненне настаўніка каманды з поўначы. Кіраўніцтва клуба расчаравалася не толькі нічыёй з дэбютантам эліты, але і ўвогуле шэрымі дзеяннямі хлапцоў Яўгена Чарнухіна на старце першынства.

А вось дзе сапраўднае звальненне адбылося, дык гэта ў Салігорску. Івану Біёнчыку давялося толькі тры туры пакіраваць чэмпіёнамі, пасля чаго спецыяліста адправілі ў адстаўку. Пры адной перамозе і дзвюх нічыіх галоўнаму трэнеру, падаецца, няма чаго было хвалявацца.

Аднак сапсаваныя адносіны з футбалістамі і метады кіравання, якія негатыўна ўспрымаліся спартсменамі, вымусілі кіраўніцтва разарваць кантракт.

Цікава, што Біёнчык быў восьмым трэнерам, які кіраваў «гарнякамі» з 2017 года. І ніводзін з іх не здолеў прапрацаваць поўны сезон.

Чакаецца, што новым галоўным трэнерам «гарнякоў» стане Сяргей Ташуеў. Расіянін ужо ўзначальваў «Шахцёр» у 2018-2019 гадах, з якім здабываў Кубак нашай краіны.

Пасля трох тураў лідарства чэмпіяната за барысаўскім БАТЭ — 9 ачкоў з магчымых. Па 7 балаў на рахунку сталічных «Энергетыка» і «Дынама», а таксама гродзенскага «Нёмана».

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

«Шахцёр» зноў губляе ачкі, БАТЭ ўзначальвае табліцу. Вынікі нядзелі ў беларускім футболе

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0