У Мінгарсудзе 3 снежня Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі.

Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Вольга не прызнала віну ні па адным з артыкулаў. 11 сакавіка Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1