Гэта яе чацвёрты суд па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады): раней яе судзілі за «абразлівыя» каментарыі ў дачыненні да начальніка ГУБАЗіК Паршына, супрацоўніка Маладзечанскай інспекцыі Яўгена Калясеня, міліцыянта Віталя Куляшова.

Прычым пяць гадоў таму АНТ зняў сюжэт пра Ірыну Сташкевіч: жанчына аформіла апякунства над дачкой суседкі, якая памерла. 

Гэты суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Справу, як і другі раз, разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк.

У агульнай суме Ірыне прызначана 2,5 года «дамашняй хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2