Кадр з выступа Пуціна на расійскім тэлебачанні. Крыніца: Reuters

Кадр з выступа Пуціна на расійскім тэлебачанні. Крыніца: Reuters

Сцвярджаецца, што ўсе афіцэры, якія страцілі працу, належалі да Пятай службы ФСБ. Гэтае аддзяленне было заснаванае ў 1998 годзе, калі Пуцін сам кіраваў ФСБ, каб выконваць аперацыі ў былых краінах Савецкага Саюза, піша The Mirror.

Сярод зняволеных аказаўся і генерал-палкоўнік Сяргей Бяседа, 68-гадовы кіраўнік Пятай службы. Спачатку ён трапіў пад хатні арышт, а пазней яго перавялі ў сумна вядомы ізалятар «Лефортава». Па даных выдання, Бяседзе пагражае крымінальнае абвінавачванне за правал у працы разведкі.

Пра чысткі паведаміў Хрыста Грозеў, выканаўчы дырэктар расследавальніцкай арганізацыі Bellingcat. Ён сцвярджае, што афіцэраў пазбавілі працы «за тое, што яны паведамлялі Крамлю непраўдзівую інфармацыю пра сітуацыю ва Украіне перад уварваннем».

У эфіры ютуб-канала «Папулярная палітыка», прысвечаным цяперашняй сітуацыі ў Расіі, Грозеў распавёў: «Магу сказаць, што, хаця значную частку з іх не арыштавалі, яны больш не будуць працаваць у ФСБ».

Спецслужбы запэўнівалі Пуціна, што ўкраінцы будуць сустракаць расійскія войскі з кветкамі і што расіяне хутка даб’юцца поспеху на ўкраінскім фронце. У рэальнасці тыя сутыкнуліся з усенародным супрацівам.

Расійскі эксперт па разведцы Андрэй Салдатаў, які распавёў пра пасадку Бяседы ў Лефортава, кажа, што справай Бяседы займаецца Галоўнае ваеннае следчае ўпраўленне Следчага камітэта. Сцвярджаецца, што Пуцін падазрае, што планы ўварвання ва Украіну маглі перадаць замежным разведкам агенты ў шэрагах ФСБ.

 «Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

 Чытаць яшчэ:

Усе чакаюць вырашальнай бітвы за Данбас. Ад чаго залежыць, хто ў ёй пераможа?

Паранены на пратэстах-2020, носіць з сабой гранату на выпадак акружэння: хто такі добраахвотнік «Янкі» ў вобразе вусатага гусара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1