Што наконт самой спецаперацыі, то Пуцін сказаў, што ўсё ідзе па плане. «Гляджу ўважліва за дыскусіяй, якая ў нашым грамадстве адбываецца. Мы нічога не павінны хаваць, закрываць. Трэба асвятляць гэта аб'ектыўна»

Таксама Пуцін растлумачыў правал расійскіх войскаў на поўначы Украіны.

Па яго словах, дзеянні «ў асобных рэгіёнах Украіны» былі звязаныя толькі з тым, каб скаваць сілы, разбурыць вайсковую інфраструктуру, стварыць умовы правядзення больш актыўных дзеянняў на тэрыторыі Данбаса.

Ён падкрэсліў, што Расія магла б павялічыць інтэнсіўнасць баявых дзеянняў, але гэта было б так ці інакш звязана з больш маштабнымі стратамі з абодвух бакоў.

Пуцін таксама сказаў, што падзеі ў Бучы — такі ж фэйк, які быў з хімзброяй у Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
22