Украінскія афіцэры, у тым ліку Вярхоўны галоўнакамандуючы генерал Валерый Залужны (справа) з антыдронавымі сістэмамі EDM4S-UA 4. Фота Віктара Крывенкі / Facebook

Украінскія афіцэры, у тым ліку Вярхоўны галоўнакамандуючы генерал Валерый Залужны (справа) з антыдронавымі сістэмамі EDM4S-UA 4. Фота Віктара Крывенкі / Facebook

Чалавек, які стаіць на фатаграфіі справа — сам генерал Валерый Залужны, галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны. Невядома, калі і пры якіх абставінах фатаграфія была зроблена. Першым яе выклаў у Сеціва ўкраінскі палітык Віктар Крывенка, не падаўшы дадатковай інфармацыі.

Магчыма, гэтае фота было зроблена ўжо даўно. Бо гісторыя гэтых прылад ва Украіне ўжо даволі доўгая і заблытаная.

Простае рашэнне простай праблемы

Абодва афіцэры трымаюць у руках сістэму пад назвай EDM4S. Гэта ручное прыстасаванне для электроннай барацьбы, дакладней, для збівання на малых адлегласцях простых дронаў. Яна не страляе ў іх у звычайным разуменні гэтага слова, але выпраменьвае моцныя перашкоды, якія павінны разарваць сувязь паміж беспілотнікам і яго аператарам. Акрамя таго, сістэма павінна перашкаджаць атрыманню сігнала спадарожнікавай навігацыі. Большасць грамадзянскіх дронаў у такіх умовах спрабуюць зрабіць аварыйную пасадку ці вярнуцца да месца ўзлёту.

EDM4S толькі вонкава нагадвае звычайную вінтоўку, бо для яе канструкцыі выкарыстоўваліся аналагічныя элементы, як, напрыклад, прыклад або дзяржальна. Незвычайна выглядаюць вялікія чорныя элементы на пярэдняй панэлі прылады — гэта вечкі, якія хаваюць антэны, што выпраменьваюць перашкоды. Аператар павінен накіраваць іх на беспілотны лятальны апарат, выкарыстоўваючы звычайны прыцэл, як на вінтоўцы, і націснуць на спускавы кручок, каб выклікаць перашкоды.

Гэта не нейкая спецыяльна прыдуманая зброя. Гэтыя тыпы сістэмаў ужо шмат гадоў выкарыстоўваюцца ва ўсім свеце, у асноўным паліцэйскімі службамі. Напрыклад, для абароны аэрапортаў ад узлёту над імі невялікіх грамадзянскіх дронаў, кіраваных кімсьці неасцярожным ці запушчаных з дрэннымі намерамі.

Магчыма таксама выкарыстанне іх для барацьбы з дронамі над канцэртамі або пратэстамі. У кантэксце такога выкарыстання EDM4S рэкламуецца сваім афіцыйным вытворцам, літоўскай кампаніяй NT-Service. 

Хоць EDM4S не з'яўляецца строга вайсковай прыладай і на расійскіх парталах ды форумах яго называюць «бескарыснай цацкай», бо прылада неэфектыўная супраць буйных вайсковых разведвальных беспілотных лятальных апаратаў, гэтая справа не такая відавочная.

Рэаліі вайны ва Украіне такія, што абодва бакі ў шырокіх маштабах выкарыстоўваюць простыя грамадзянскія беспілотнікі. Гэтае абсталяванне недарагое і не цяжкое ў выкарыстанні, таму яно звычайна прымяняецца для атрымання інфармацыі пра пазіцыі праціўніка і навядзення артылерыйскага абстрэлу. Такім чынам, барацьба з такімі прыладамі можа быць справай жыцця і смерці для невялікіх падраздзяленняў.

Франтавая патрэба

Украінцы замовілі EDM4S яшчэ задоўга да цяперашняй вайны, у 2019 годзе. Гэта было зроблена ў асноўным з улікам сутыкненняў на лініі спынення агню на Данбасе, дзе абодва бакі рэгулярна выкарыстоўвалі невялікія грамадзянскія беспілотнікі. У тым ліку для скідання гранатаў або мінаў. Аднак украінскія вайскоўцы чакалі некалькі спецыяльных мадыфікацый у адпаведнасці са сваімі патрэбамі, распрацоўка якіх заняла час.

Першыя сістэмы EDM4S з дадатковым пазначэннем UA мусілі быць дастаўленыя ў лістападзе 2021 года. Першыя фатаграфіі ўкраінскіх вайскоўцаў на Данбасе з гэтай сістэмай пачалі з'яўляцца ў снежні. Украінскае Міністэрства абароны паведаміла, што замовіла ў агульным ліку 37 ЭДМ4С (незразумела, ці то асобных прылад, ці то нейкіх камплектаў па некалькі штук).

Аднак пастаўкі ішлі не надта гладка. Незразумела, як менавіта склалася сітуацыя, паколькі дэталі не былі апублікаваныя, але як мінімум частку EDM4S украінцы хацелі замовіць праз агенцтва забеспячэння НАТА. Магчыма, для таго, каб атрымаць на іх фінансавую дапамогу.

У снежні 2021 года ўкраінцы публічна абвінавацілі немцаў у блакаванні раней гэтай здзелкі. Аднак у гутарцы з Financial Times міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў адзначыў, што здолеў прымусіць Берлін перадумаць.

Пры гэтым невядома, наколькі літоўскімі з'яўляюцца EDM4S. Кампанія NT-Service запэўнівае, што гэта яе ўласная распрацоўка, распрацаваная і вырабленая ў Літве. Тым не менш, вы можаце сутыкнуцца з інфармацыяй, размешчанай галіновымі парталамі, што на самой справе гэта праца ізраільскай кампаніі Skylock. Літоўскае прадпрыемства для яе толькі як пропуск у НАТА, бо абсталяванне вырабляецца дзяржавай-членам, а таму падпарадкоўваецца іншым законам, чым прывезеныя з трэцяй дзяржавы.

У кантэксце Украіны такое пасярэдніцтва таксама на руку ізраільцянам, урад якіх робіць шмат, каб не раздражняць Маскву.

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2