Фота: Lukasz Dejnarowicz / Forum

Анджэй Пачобут знаходзіцца ў турме ў Жодзіне ў статусе падазраванага па крымінальнай справе за распальванне варожасці. Rzeczpospolita адзначае, што даведалася інфармацыю пра Пачобута ад ягоных сукамернікаў.

Пачобута з 14 красавіка да 17 мая 2021 года трымалі ў камеры, дзе праводзяць апошнія дні людзі, якім прысудзілі смяротнае пакаранне. Суразмоўца Rzeczpospolita адзначыў, што месца, дзе сядзеў журналіст, называюць «расстрэльным калідорам».

Жонка Пачобута Аксана паведаміла, спасылаючыся на словы мужа, што ягоную справу перададуць у суд да восені 2022 года.

Анджэя Пачобута арыштавалі 25 сакавіка 2021 года. Яго разам з Анжалікай Борыс абвінавачваюць па «польскай справе» ў распальванні варожасці. 25 сакавіка Анжаліцы Борыс змянілі меру ўтрымання: яна знаходзіцца пад хатнім арыштам і не можа кантактаваць з СМІ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру