Фота: Shutterstock

Прадстаўнікі віленскай мэрыі адзначылі, што маюць інфармацыю пра настаўнікаў, якія распаўсюджваюць расійскую прапаганду на занятках і пакідаюць запісы ў сацыяльных сетках пра падтрымку ваеннай агрэсіі ва Украіне.

Мэрыя лічыць, што такія звальненні — канкрэтны прыклад таго, што кіраўніцтва школаў павінна выявіць такіх людзей і паклапаціцца, каб іх у школе не засталося, а не чакаць, калі будуць звяртацца бацькі. Віцэ-мэр Вільні Томас Гульбінас асабіста заклікаў школы і бацькоў інфармаваць муніцыпалітэт пра кожны праблемны выпадак.

«Калі мы сталі высвятляць сітуацыю, настаўнікі падалі заявы пра звальненне, цяпер іх ужо няма ў школах. Аднак звальненне на ўласнае жаданне не перашкаджае ім уладкавацца на працу ў іншай школе», — зазначаюць у мэрыі Вільні.

На гэты момант звольніліся двое такіх настаўнікаў. Паводле Гульбінаса, муніцыпалітэт кансультуецца з юрыстамі наконт звальнення такіх настаўнікаў паводле артыкула. Гарадская рада пастараецца зрабіць так, каб такія настаўнікі не маглі больш уладкавацца на працу ў іншую школу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру