Здымак ілюстрацыйны. Фота: fizkes / depositphotos.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: fizkes / depositphotos.com

Паводле ўкраінскіх уладаў, хакеры ўпершыню праніклі ўсярэдзіну энергасістэмы ў лютым. Затым яны паспрабавалі актываваць шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, якое магло прывесці да адключэння крыніц сілкавання.

Сцвярджаецца, што кібератаку ажыццявіла хакерская групоўка Sandworm: яна звязаная з расійскай вайсковай разведкай і раней ужо праводзіла шэраг аперацый.

У 2015 годзе гэтая група здзейсніла кібератакі на кампаніі энергетычнага сектара ва Украіне (што прывяло да адключэння электрастанцый). Аднак улады заяўляюць, што гэтым разам хакерам не ўдалося ажыццявіць свае планы.

«Sandworm — гэта супердрапежнік, здольны на сур'ёзныя аперацыі, але і ён небездакорны», — заявіў Джон Халтквіст, супрацоўнік кампаніі Mandiant, якая займаецца кібербяспекай.

Украіна перажыла серыю кібератак напярэдадні і пасля пачатку расійскага ўварвання і абаранілася ад іх больш паспяхова, чым прадбачылі эксперты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1