У Батанічным садзе ў Мінску пачаліся здымкі «Масакры», гатычнай трагікамедыі жахаў. Андрэй Кудзіненка, рэжысёр фільму, вырашыў пачаць з канца – у першы дзень была адзнятая фінальная сцэна стужкі. Дзеля гэтага давялося ператварыць кавалачак Батанічнага саду ў італьянскі лес, поўны партызанаў-гарыбальдыйцаў. У вас ёсць унікальная магчымасць пабачыць, як ствараецца фільм, які можа зрабіцца сапраўдным хітом наступнага кінасезону (стваральнікі мяркуюць, што праца над «Масакрай» будзе скончана наступным летам):
Бульба-хорар у Батанічным садзе Відэа 2
Рэпартаж з першага здымачнага дня гатычнай трагікамедыі жахаў «Масакра».