Жыхар Добрушскага раёна, выкарыстоўваў паяльную лямпу ў якасці ліхтарыка. Цяпер жыве без даху.

Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, узгаранне жылога дома ў вёсцы Насовічы адбылося вечарам 22 верасня. Дым убачылі суседзі і выклікалі ратавальнікаў. Пажар выехалі тушыць чатыры аўтацыстэрны. Узгаранне ўдалося лакалізаваць, але дом застаўся без даху.

Як высветлілася, 49‑гадовы гаспадар нешта шукаў у сенцах і свяціў сабе паяльнай лямпай.

Затым ён пайшоў спаць, а дом загарэўся. Мужчына пры пажары не пацярпеў.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0