«Жывы Журнал» (LiveJournal) і сервіс кантэкстнай рэкламы Google AdSense аб’явілі пра запуск сумеснага праекта «Ваш часопіс — вашы грошы», піша газета.ru . Распрацоўшчыкі абяцаюць карыстальнікам ЖЖ з платнымі акаўнтамі магчымасць зарабляць на сваіх дзённіках. Для гэтага блогеры павінны будуць пагадзіцца паказваць рэкламу сваім чытачам.

«Упершыню ў блогераў з’явілася магчымасць зарабляць на сваіх анлайн‑дзённніках,» — заявіла ў аўторак генеральны дарэктар SUP (уладальнік LiveJournal) Анэліс ван дэн Бельт.

SUP забяспечыла сэрвісам Google AdSense, які ўладкаваны ў інтэрфейс блога. Паказваць рэкламу, таксама як і адмовіцца ад яе прагляду, змогуць толькі тыя блогеры, хто заплаціў за свае журналы.

Тэхнічна зарабляць на рэкламе ў LiveJournal будзе проста. Патрэбна завесці ці наладзіць Google AdSense, пазначыць тэматыку свайго Жывога Журналу і памеры рэкламы. Пасля ў блогу з’явіцца аб’ява ад Google AdSense, чытачы пачнуць клікаць на яе, а блогер —атрымліваць грошы. Заробак будзе залежыць ад колькасці клікаў і цаны аднаго кліка, якую вызначаюць рэкламадаўцы на стандартным аўкцыёне.

Аднак зарабіць сур’ёзную суму будзе нялёгка. Напрыклад, калі на банер будуць клікаць раз у дзень і ўмоўная цана аднаго кліка складзе $1, то гэта прынясе ў месяц $30, падлічыў кіраўнік праекта LiveJournal Барыс Аўчыннікаў. Платны акаўнт, які каштуе $2 на месяц, канешне акупіцца, аднак мільянерам такая рэклама вас не зробіць. Акрамя таго, тыя, хто будзе зарабляць невялікія сумы, будуць мець складанасці з пераводам грошай з Google AdSense. Наладкі гэтага сервіса дазваляюць здымаць з яго суму не меней за $100. Многім блогерам прыйдзецца чакаць, пакуль назбіраецца гэтая сума.

Прыбытак з рэкламы паміж сабой падзеляць Google і карыстальнік блога. Пры гэтым Google абяцае накіроўваць карыстальнікам «большую частку прыбытку», а LiveJournal увогуле не мае прэтэнзій на гэтыя грошы. Выгода LiveJournal у тым, каб павялічыць колькасць платных акаунтаў. Сістэмай прадугледжана, што карыстальнік у любы момант можа выйсці з праграмы ці часова спыніць паказ платных аб’яваў.

Распрацоўшчыкі спадзяюцца, што праект «Ваш часопіс — вашы грошы» не толькі спадабаецца карыстальнікам, бо дасць магчымасць зарабляць, але і зменіць іх стаўленне да рэкламы ў блогах. Аднак эксперты папярэджваюць, што можа быць адваротная рэакцыя. «Асноўная маса людзей, натхнёная перспектывай лёгкага і прыемнага заробку, пабачаць, што наведвальнасць іх блогаў недастатковая нават для таго, каб акупіць кошт paid‑акаунта», — прадказвае віцэ‑прэзідэнт Mail.Ru Анна Артамонава. Пэўны адсотак зацятых карыстальнікаў, на яе думку, могуць ператварыць блогі ў зборнікі кантэнту, скапіяванага з іншых рэсурсаў у надзеі хутка пашырыць аўдыторыю. Такія часопісы будуць дыскрэдытаваць статус і давер да блогахостынга ў цэлым, папярэджвае эксперт.

Настасся Шамрэй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0