Пракуратура Мінскай вобласці завяршыла расследаванне і накіравала ў суд матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да 45‑гадовага жыхара Барысава.

Ён абвінавачваецца ў забойстве сваёй 30‑гадовай знаёмай, выхавацелькі аднаго з дзіцячых садкоў горада.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры вобласці, у лютым 2009 года маладая жанчына пайшла з дому і не вярнулася. Некаторы час яна лічылася зніклай без вестак. Аднак затым было ўстаноўлена, што ў сваім доме, на глебе асабістых непрыязных адносінаў, яе задушыў знаёмы, а труп схаваў.

Барысаўчаніну інкрымінуецца ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 139 КК. Максімальнае пакаранне — да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Справа будзе слухацца ў судзе Барысаўскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?